Святар – легендарны летувіскі апазіцыянер з часоў, калі Літва ўваходзіла ў склад Савецкага Саюза. За сваю дзейнасць ён быў асуджаны на шэсць гадоў лагераў. Распавядае журналіст Каміль Залеўскі.
- 80 гадовы святар Зыгітас Тамкявічус служыць богу і людзям з 1962 года пасля навучання ў адзінай дзейснай тады духоўнай семінарыі. Пры канцы 1960 гадоў далучыўся да забароненага ў СССР Ордэна Езуітаў. Архіепіскап браў удзел у працы дысідэнцкага падполля ў абарону рэлігійнай свабоды і вызвалення Летувы з-пад савецкай акупацыі.
У 1996 г. папа Ян Павел II прызначыў яго арцыбіскупам Каўнаскім. Ён пакінуў гэтую пасаду чатыры гады таму.
Зыгітас Тамкявічус – адзіны святар з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, які атрымае кардынальскі берэт на цяперашняй кансісторыі.
Падчас нарады Папа Францішак узвысіў да кардынальскага сану 13 архіепіскапаў і біскупаў – 10 актыўных і трох на пенсіі.
ПР/юл